ПЯСО́ЧНЫ ГАДЗІ́ННІК,
найпрасцейшая прылада для вымярэння часу. 2 лейкападобныя пасудзіны (ці цэлая сістэма) злучаны вузкай гарлавінай; адна часткова запоўнена пяском. Прамежак часу, за які пясок праз гарлавіну перасыпаецца з адной пасудзіны ў другую, можа складаць ад некалькіх гадзін да некалькіх секунд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)